21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2020

Кажуць, мова мая  аджывае

                             Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

                          Для мяне ж яна вечна жывая,

                                                       Як раса, як сляза, як зара.

                                                      Пімен Панчанка

      20-21 лютага ў гімназіі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.

      137 вучняў  3-11 класаў прынялі ўдзел  у рэспубліканскім конкурсе  па беларускай мове і літаратуры “Буслік-2020”.

      Для вучняў 6-х класаў  настаўнік Густарнік К. А. падрыхтавала віктарыну  “Па старонках літаратурных твораў”. Удзел прымалі тры каманды, якія называліся “Пчолкі”, “Вожыкі” і “Лісы”.  Вучні адгадвалі беларускія загадкі, рашалі крыжаванку, адказвалі на пытанні . Кожны стараўся атрымаць балы для сваёй каманды. Усе актыўна працавалі і паказалі дастаткова высокі ўзровень ведання зместу беларуских твораў.  Перамогу атрымала каманда “Вожыкі”.

      Бібліятэкар гімназіі  Пуцікава Л.В. у   фае  трэцяга паверха  арганізавала   выставу “Кнігі-юбіляры 2020 года”.

      На літаратурным перапынку  Песню сваю, мову сваю я да грудзей прытульваю…”    прагучалі любімыя вершы на роднай мове. Усе чытальнікі  прыгожа, выразна, з імпэтам  чыталі вершы Яўгеніі Янішчыц, Канстанцыі Буйло, Рыгора Барадуліна, Еўдакіі Лось, Пятро Глебкі, Пімена Панчанкі.

                                            

      Вучні 8-х класаў прынялі ўдзел у гульні “ З легендаў і казак былых пакаленняў…” Гульцы трох камандаў “Беларусы”, “Пралескі”, “Валошкі”  актыўна выбіралі  катэгорыі  і  давалі адказы на пастаўленыя пытанні. Удзельнікам былі прапанаваны катэгорыі “Моўныя таямніцы”, “Пісьменнікі і іх творы”, “Этнаграфія”, “Традыцыі”,  “Беларускі фальклор”.

      Дзень роднай мовы – гэта дзень, які прымушае кожнага з нас яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню нашай матчынай мовы.