21 лютага – Дзень роднай мовы
19.02.2021Родная мова – матчына мова.
Ззяе вясёлкай кожнае слова.
Кожная літара – кропля з крыніцы,
Колькі ні піў бы, не наталіцца
Лёля Багдановіч
19 лютага 2021года ў гімназіі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы.
Лінгвістычны дэсант “Смак роднай мовы”
Дзевяцікласнікі Ліс Аліса і Глазкова Ангеліна падрыхтавалі для вучняў малодшых класаў лінгвістычную віктарыну. Асабліва трэцякласнікаў зацікавіла выстава “Смак роднай мовы”, на якой яны знаёміліся з адметнымі, прыгожымі і непаўторнымі беларускімі словамі
Інтэлектуальная віктарына “Размаўляем па-беларуску”.
Вучні 9”Б” класа прынялі ўдзел у інтэлектуальнай віктарыне “Размаўляем па-беларуску”. Удзельнікі прадэманстравалі свае веды ў роднай мове (конкурсы “Прыгадваем”, “Перакладаем”, ”Ужываем,выкарыстоўваем”), літаратуры (конкурс “Цытуем”), культуры і энаграфіі (конкурсы “Тлумачым”, “Пазнаём”, “Спяваем”).
Інсцэніроўка "На Каляды к сыну"
Як стаць артыстам? Да гэтага многія ідуць гадамі. А нашым сямікласнікам ужо сёння была прадстаўлена такая магчымасць.
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы К.А. Густарнік разам са сваімі вучнямі арганізавала інсэніроўку па апавяданні Змітрака Бядулі "На Каляды к сыну". Адной з галоўных задач мерапрымства было паказаць, што беларуская мова не толькі жыве, але і натхняе юнацтва на творчыя ініцыятывы.
У нашых таленавітых вучняў усё атрымалася. Гледачы і артысты задаволены.
Усе мерапрыемствы былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, садзейнічалі развіццю ў вучняў інтэлектуальных і творчых здольнасцей, выхаванню цікавасці і любові да роднага слова.