Тыдзень гуманітарных ведаў

18.02.2022

15 лютага 2022 у гімназіі пачаўся тыдзень гуманітарных ведаў “Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку…”

         У бібліятэцы арганізавана выстава “Родная мова  - душа народа”, дзе гімназісты могуць яшчэ раз пазнаёміцца з творчасцю вядомых беларускіх і рускіх паэтаў і пісьменнікаў.

У аўторак вучні 5-11 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Народнай мудрасці скарбонка” (настаўнік беларускай мовы і літаратуры Густарнік К.А.). Удзельнікі разгадвалі 40 фразеалагізмаў, зашыфраваных ў малюнках. Гэта аказалася не так ужо і лёгка, але  цікава і займальна. Вучні маглі атрымаць сертыфікаты на 10, 9, 8 балаў або салодкія прызы.

         Вучні 8 “В” класа  спаборнічалі ў інтэлектуальнай гульні “Самае моцнае звяно” па матывах вядомай тэлеперадачы “Слабае звяно”.  Вучням спадабалася такая форма правядзення, яны стараліся прымяніць усе набытыя веды.  Перамогу атрымала Кадыка Ганна.

         16 лютага настаўнік рускай мовы і літаратуры Луцэвіч Г.І. прапанавала вучням 6-х класаў лінгвістычную гульню “Слова і яго жыццё”.

        Дзве каманды “Словаведы” і “Лінгвісты” дэманстравалі веды па рускай мове ў конкурсах “Збяры прыказку”, “Запоўні рамонак”, “Словы свае і чужыя”, “Адгадай перавернутыя словы”, “Збяры чароўныя каралі”, “Літаратурныя галаваломкі”. Перамога засталася за камандай “Словаведы”. Падчас гульні вучні папоўнілі слоўнікавы запас, вучыліся лагічна і паслядоўна выкладаць свае думкі.

         У сераду 128 вучняў гімназіі прынялі ўдзел у рэспубліканскай прадметнай гульні-конкурсе  “Буслік”.