Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2022

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў.

                                                                                           У. Караткевіч

 

21 лютага ў гімназіі  ў межах Тыдня гуманітарных ведаў прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.

З вучнямі дзясятых класаў была праведзена інтэлектуальная віктарына-гульня “Сваімі словамі…”  Каманды “Моваведы” і “Беларусы” прадэманстравалі добрае валоданне родным словам, знаходлівасць, папоўнілі свае веды па беларускай мове і літаратуры.

Вучні 9 класа прынялі ўдзел у моўным турніры “Якія знаёмыя назвы і словы, якая цудоўная родная мова”. Тры каманды: “Валошка”, “Верасок”, “Пралеска” - прынялі ўдзел у такіх  конкурсах,  як  “Інтэлектуальная азбука”, “Перакладчык”, “Тлумачальнік”, “Грані слова”, “Адгадай мелодыю”, “Паэтычны радок”. Перамагла каманда “Валошка”. Другое месца заняла каманда “Верасок”, на трэцім – каманда “Пралеска”.

          Лепшыя знаўцы мовы - Савіцкая Марыя, Хомчыц Алісандра, Купчэня Анастасія.

  

Вучні 5”В”, 10”Б”, 11”А” прынялі ўдзел у літаратурна-музычным флэшмобе “Роднай мовы гучаць пералівы”. Прагучалі вершы Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Ніла Гілевіча,  песня “Белая ластаўка”.