Майскія Віткаўскія чытанні

20.05.2022

Вучні 4 “В” класа разам са сваім класным кіраўніком Святланай Міхайлаўнай Цыуляй прынялі актыўны ўдзел у XV Майскіх Віткаўскіх чытаннях “Сонечны казачнік Случчыны” і адзначаны дыпломам Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі. Чытанні прысвечаны 111-годдзю з дня нараджэння пісьменніка-земляка, класіку беларускай дзіцячай літаратуры, першаму рэдактару часопіса «Вясёлка» Васіля Віткі.
20 мая 2022 у раённай бібліятэцы адбылася сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса “Вясёлка”, беларускім пісьменнікам Уладзімірам Ліпскім.
Вучні 4 “В” класа заўсёды з цікавасцю чытаюць часопіс і напярэдадні сустрэчы падрыхтавалі відэаролік і малюнкі-ілюстрацыі, прысвечаныя 65-годдзю заснавання часопіса. Гімназісты таксама прайшлі займальны квэст на веданне гісторыі часопіса.