Тыдзень роднай мовы

19.09.2022

З 19 па 24 верасня 2022 года ў гімназіі праходзіць тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!”

План 

19 верасня 2022 года ў рамках Тыдня роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова» адбылася прэзентацыя кніжнай выставы «Родная мова – душа народа» для вучняў сёмых класаў.

Першы раздзел «З біяграфіі слоў» знаёміць чытачоў з цікавым пазнавальным матэрыялам пра час узнікнення тых ці іншых слоў і рэчаў, назваў і з’яў, пра цікавыя выпадкі, факты, здарэнні.

У раздзеле «Поўныя сэнсу словы» прадстаўлены кнігі, дзе ідзе гаворка пра беларускія імёны, прозвішчы, тапанімічныя назвы.

Раздзел «Вялікі дар нашчадкам» прапануе чытачам творы беларускіх пісьменнікаў.

Увагу аматараў беларускай літаратуры  прыцягнуў раздзел перыядычных выданняў класічнай і сучаснай літаратуры.

  

Таксама прайшла прэзентацыя вiншавальных паштовак Пажаданнi роднай мове”. 

Вучнi 6-7 класаў падрыхтавалі маляўнічыя паштоўкі, у якіх выказалі шчырыя словы падзякі  і пажаданні роднай мове:

“Мая  любімая беларуская мова! Ты для мяне самая прыгожая, спеўная, сакавітая. Найлепшыя пажаданні табе, родная мова. Жыві, квітней і захапляй сваёй мілагучнасцю. Шчыра  дзякую табе за тваю каштоўнасць,  цікавасць і мудрасць” (Верамейчык Ксенія, 6 клас)

Ты для мяне, мая родная мова,

Самае лепшае матчына слова!

Ты з самага ранку свеціш у аконца

І грэеш, як цёплае летняе сонца.

(Зеньковіч Ганна, 6 клас)