“Любі, ведай, шануй роднае слова”

21.09.2022

21 верасня 2022 года бібліятэка гімназіі запрасіла вучняў 3 “А” класа ў цікавае падарожжа “Любі, ведай, шануй роднае слова”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікай цікавасцю прынялі ўдзел у мерапрыемстве, якое прайшло ў форме лінгвістычнага батлу.

Навучэнцы ўдзельнічалі ў конкурсах і выконвалі прапанаваныя заданні, пры дапамозе якіх звярталіся да беларускага фальклору, складалі пераблытаныя прыказкі, адгадвалі загадкі, пазнавалі слова па яго лексічным значэнні, перакладалі словы на беларускую мову. Падчас спаборніцтва вучні набылі шмат новых ведаў.

На працягу гадзіны кожны ўдзельнік адстойваў права звацца лепшым знаўцам беларускай мовы.