“Рускай мове дай разгрузку! Гавары па-беларуску!”

22.09.2022

22 верасня 2022 Густарнік К.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, правяла сярод вучняў 9-ых класаў віктарыну “Рускай мове дай разгрузку! Гавары па-беларуску!”.

Удзельнікам спадабалася працаваць у групах. Яны самі прыдумвалі назву каманды, разгадвалі крыжаванку, перакладалі словы, адказвалі на пытанні, нават уяўлялі, што апынуліся на вясковым двары і шукалі патрэбны ім прадмет у пэўнай пабудове, складалі з літар аднаго слова новыя. У 9 “А” класе першае месца заняла каманда “Парасон”, у 9 “Б” – “Агурок”, у 9 “В” – “Першапраходцы”.