Паэтычны марафон

23.09.2022

23 верасня 2022 ў бібліятэцы гімназіі № 1 г. Слуцка адбыўся паэтычны марафон “Ты будзеш звінець, мая родная мова!”. У ім прынялі ўдзел вучні 5-10-х класаў. Яны прачыталі шмат вершаў, прысвечаных роднай мове. Журы і слухачам вельмі спадабалася, як удзельнікі конкурсу натхнена, з замілаваннем выказвалі любоў сваёй роднай мове. Лепшымі ў конкурсе сталі Кадыш Ілья, вучань 8 “В” класа, які прачытаў верш У. Караткевіча ”Беларуская песня”; Клімовіч Валерыя, вучаніца 6 “Б” класа з вершам П.Панчанкі “Родная мова”; Ліпніцкая Радаслава, вучаніца 8 “В” класа – верш Д. Бічэль-Загнетавай “Роднае слова”.