Неделя гуманитарных знаний. День I

21.11.2022

21 лістапада 2022 у гімназіі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа.

Вучні 9-ых класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальна-пазнавальнай гульні “Як песня народа, неўміручы наш Колас”.  Падлеткам патрэбна было ўспомніць  вершы Якуба Коласа, якія яны вывучалі ў папярэдніх класах, каб правільна запоўніць пропускі і аднавіць арыгінальны тэкст. Далей вучні разгадвалі крыжаванку, праходзілі тэст, адказвалі на пытанні, адгадвалі герояў мастацкіх твораў .

 

 


Сярод вучняў 5 – 8 класаў прайшоў конкурс малюнкаў да твораў Якуба Коласа “Вобразы мілыя роднага краю”. Юныя мастакі прадставілі свае ілюстрацыі да апавяданняў “Жывая вада”, “Крыніца”, “У старых дубах”, вершаў “Ручэй”, “Адлёт жураўлёў”, байкі “Конь і сабака”, паэм “Новая зямля”, “Сымон-Музыка” і інш. Дыпломамі І ступені ўзнагароджаны Краўчэня Канстанцін (6 “В” клас), Гурыновіч Лізавета (6 “Б” клас), Падліпалава Анастасія (6 “А” клас); дыпломамі ІІ ступені – Паўленка Вера, Брыгунец Кірыл, Новікава Анастасія (6 “В” клас); дыпломамі ІІІ ступені – Нупрык Сафія, Ганчарык Уладзіслаў (6 “В” клас), Верамейчык Ксенія (6 “А” клас) і Сярчэня Васіліса (5 “В” клас).