Неделя гуманитарных знаний. День VI

26.11.2022

Конкурс чытальнікаў твораў Якуба Коласа
“Пайшоў пясняр, а песня засталася…”

26 лістапада сярод вучняў 6-х класаў адбыўся конкурс чытальнікаў, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа.
Адзінаццацікласніцы Мяцельская Варвара, Глазкова Ангеліна пазнаёмілі з асобнымі старонкамі біяграфіі пісьменніка, нагадалі ўмовы конкурсу, прадставілі членаў журы. У выкананні шасцікласнікаў прагучалі вершы Якуба Коласа “За навуку”, “Восень”, “Песні зімы”, “Родныя вобразы”, урыўкі з паэм “Новая зямля”, “Сымон – Музыка” і іншыя. Атрымалася сапраўднае свята паэзіі.
Пераможцамі сталі Іваноў Мацвей (6 “А”клас), Гурыновіч Лізавета (6”Б”), Драбеня Марыя(6 “Б” клас).


Віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам!