Практикум для учителей

27.12.2022

27 снежня 2022 года ў гімназіі адбыўся семінар-практыкум для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Слуцкага раёна “Рыхтуемся да алімпіяды: тэматычныя трэніровачныя практыкаванні па беларускай мове”.
Адна з задач семінара - удасканаленне метадычнай культуры педагогаў з мэтай далейшай работы з высокаматываванымі вучнямі. Педагогі разгледзелі прыёмы і метады выканання алімпіядных заданняў пры падрыхтоўцы да комплекснай работы, найбольш складаныя пытанні розных раздзелаў мовазнаўства; прааналізавалі змест алімпіядных заданняў па беларускай мове па такіх раздзелах, як “Фанетыка”, “Марфемная будова слова”, “Словаўтварэнне”, “Лексіка”, “Фразеалогія”. Правялі практыкум настаўнікі беларускай мовы і літаратуры гімназіі Бурнель Алена Юр’еўна і Бараненка Ганна Мікалаеўна. Пры падвядзенні вынікаў семінара прысутнымі адзначаны высокі метадычны ўзровень яго правядзення, эфектыўнасць і практычная накіраванасць прадстаўленых матэрыялаў. Рэфлексія паказала, што задачы, якія былі пастаўлены, паспяхова выкананы.