Свая гульня «Зямля пад белымі крыламі»

02.11.2023

01 лістапада 2023 года вучні 5-х класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальным конкурсе «Свая гульня «Зямля пад белымі крыламі». Пяцікласнікі прадэманстравалі свае веды ў наступных катэгорыях: «Загадкі», «Беларускія народныя казкі», «Прыказкі», «Прыроды вечная краса», «Гарады Беларусі». У гульні ўдзельнічалі дзве каманды «Праменьчыкі» і «Васількі». Перамогу атрымала каманда «Васількі», набраўшы 345 балаў.