Літаратурны квэст «Сцежкамі роднай мовы»

01.03.2024

Першага сакавіка  2024 года вучні 6 “А” класа на класнай гадзіне адправіліся ў падарожжа па краіне беларускай мовы.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікай цікавасцю прынялі ўдзел у мерапрыемстве, якое прайшло ў форме літаратурнага квэсту.

Падзяліўшыся на дзве каманды “Літаратуразнаўцы” і “Словатворцы”, навучэнцы ўдзельнічалі ў конкурсах і выконвалі прапанаваныя заданні, з дапамогай якіх звярталіся да беларускага фальклору, складалі пераблытаныя прыказкі, адгадвалі загадкі, пазнавалі слова па яго лексічным значэнні, перакладалі словы на беларускую мову. Падчас спаборніцтва вучні набылі шмат новых ведаў.

На працягу гадзіны кожны ўдзельнік адстойваў права звацца лепшым знаўцам беларускай мовы.